Францішак Іванавіч Вісмонт
Францішак Іванавіч Вісмонт | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | паталагічная фізіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Валерый Мікалаевіч Гурын |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Францішак Іванавіч Вісмо́нт (12 чэрвеня 1950, Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі і паталогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1973). З 1976 года — у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт, дацэнт, прафесар, з 1996 года загадчык кафедры паталагічнай фізіялогіі[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Работы ў галіне паталагічных механізмаў у ахоўна-прыстасоўвальных рэакцыях арганізма. Высветлена роля эндатаксінаміі ў фізіялогіі і паталогіі, ва ўзнікненні дызрэгуляцыйнай паталогіі, вывучаны механізмы парушэння і падтрымання сістэмных функцый арганізма, тэмпературнага гамеастазу, термарэзістэнтнасці ва ўзнікненні перадпаталагічных і паталагічных станаў, у патагенезе гіпертэрміі і ліхаманкавых станаў. Даказана рэгулятарная і патагенетычная ролю сістэмы арганічнага протэаліза і эндагенных інгібітараў протеиназ ў цэнтральных механізмах рэгуляцыі тэмпературы цела. Эксперыментальна ўстаноўлена значэнне ренінангеатэнзінавай сістэмы мозгу, эндагенных інгібітараў протэіназ ў механізмах развіцця ліхаманкавых станаў. Устаноўлена, што павышэнне актыўнасці альфа-антытрыпсіну ў крыві з’яўляецца важным патагенетычным фактарам эндатаксіны ліхаманкі. Паказаў цесную ўзаемасувязь паміж функцыянальнай актыўнасцю термарэгулятарных структур мозгу і ўзроўнем ў крыві эндагенных інгібітараў протэіназ, якія сінтэзуюцца гепатацітамі. Высветлена рэгулятарная роля гепатацытаў і клетак Купфера, іх дэтаксікаціоннай і эндатаксінааясшкоджваюшчай функцыі ў механізмах фарміравання тырэоіднага статусу арганізма і рэгуляцыі тэмпературы цела.
Аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 3 падручнікаў і 2 вынаходстваў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Об участии пептидгидропаз мозга в центральных механизмах терморегуляции при перегревании и пирогеналовой лихорадке // Нейрогиптиды и терморегуляция. Мн., 1990.
- Роль ренинангиотензиновой системы мозга в центральных механизмах терморегуляции при пирогеналовой лихорадке // Термофизиология. Мн., 1994. Вып.3.
- Хроничекие поражения печени холестатической и токсической природы. Мн.: БДМУ, 2004 (в соавт.).
- Зависимость терморегуляции от состояния детоксикационной функции печени и выраженности эндотосинемии // Нейрогуморальные механизмы регуляции функции в норме и патологии. Мн., 2007.
- Патологическая анатомия и патологическая физиология. Мн.: Вышэйшая школа, 2007 (в соавт.).
- Основы биоэтики. Мн.: Вышэйшая школа, 2010 (в соавт.).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ ВІСМАНТ Францішак Іванавіч
- ↑ Пасведчанне да медаля Францыска Скорины № 0000376(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 7 мая 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2021 года № 61 «Аб узнагароджанні» Архівавана 7 мая 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Францішак Іванавіч Вісмонт у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Висмонт Франтишек Иванович Архівавана 5 кастрычніка 2022. (руск.)
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізіёлагі СССР
- Фізіёлагі Беларусі